Наведайце Amazon.com і купляйце кнігі - грошы ідуць на аплату госьцінгу і разьвіцьцё гэтага сайту pravapis.org дахаты

English version

news / naviny
articles / artykuly
books / knihi
buy books / kuplaj knihi
dictionary / slounik
download
utilities / ultylity
links / spasylki
forum
about

Раім набыць:
Хобіт (па-беларуску)
Дж.Р.Р.Толкін

Папулярныя старонкі:
Новы правапіс-2005
Перакладчык з translit'у
Перакладчык у лацінку
Жывая мова online
L10n – лякалізацыя
Ґґ – новая літара
Менск у 1930 г.
Гасьцёўня
<br23> блоґ

Беларускія літары:

Ć ć   Ł ł   Ń ń   Ś ś   Ź ź
Č č   Š š   Ŭ ŭ   Ž ž  

вярнуцца да артыкулаў
раздрукаваць

Памылкі Хартыі. Частка Другая

Рыдэль №23

language monitoring on charter97.org На "вэрбальным фронце" дзеда Талаша, на форуме пра Нашу Ніву зьявіліся некалькі допісаў пра тое, што, маўляў, ня трэба друкаваць артыкулы накшталт таго, што напісаў Мікола Раманоўскі ў разьдзел Нашай Нівы "Мова'2001" (які зьявіцца на гэтым сайце ў бліжэйшыя некалькі дзён). А я лічу, што трэба! Прапаную вашай увазе памылкі толькі за адзін дзень працы (дарэчы, то быў першы дзень пасьля вымушанага перапынку). Трэба адзначыць, што ўсе гэтыя артыкулы досыць малыя па памеры, так што "ўдзельная вага" памылак вельмі высокая. Пра "апячаткі" я нават не кажу — яны сустракаюцца ледзь ня ў кожным сказе.

NB: Калі вы хочаце паглядзець кантэкст, калі ласка націсніце на спасылку "Артыкул ..." і адпаведны артыкул адчыніцца ў новым акне.

• Артыкул 1
"эксперты" - "экспэрты"
"прыйшлі да заключэньня" - "прыйшлі да высновы", а яшчэ лепш "зрабілі выснову"
"паўгады" - "паўгода". Гэтае пытаньне шматкроць абмяркоўвалася ў віртуальным гурце movaznaustva. Сп. Бушлякоў падрабязна патлумачыў, чаму трэба ўжываць менавіта форму "паўгода".
"не адменены дэкрэт" - лепш "не скасаваны дэкрэт"
"гэта стварае нялепшы клімат" - лепш "неспрыяльны", бо "нялепшы клімат" гучыць як калька з расейскай. Таксама магчымы варыянт "не найлепшы клімат"
"урад адмовіўся, яно мае" - "урад адмовіўся, ён мае"
"савет дырэктароў" - лепш "рада дырэктараў"

• Артыкул 2
"апорны пункт міліцыі" - лепш "пастарунак"
"(ён) прыгавораны да штрафу" - лепш "(яму) прысуджаны штраф"

• Артыкул 3
"па раскрыцьці злачынстваў" - лепш "па выкрыцьці злачынстваў", а можа нават "у выкрыцьці злачынстваў
"Валера" - "Валерам" (творны склон)
"самога артыкула і згаданыя ў ёй матар'ялы" - "ў ім", а не "ў ёй"; лепш "матэрыялы" (без гіпэраканьня)
"ахоўваемай законам тайнай" - "таямніцай, якая ахоўваецца законам"
"праз дзяржаўныя" - "празь дзяржаўныя"
"і сыходзячы" - у тым кантэксьце яно наагул не патрэбнае, і яго можна выкрэсьліць
"Лукашэнку патрэбнае шасе" - "шаша" (сустракаецца тры разы)
"пад такімі назовамі" - "з гэткімі назвамі"
"аб будаўніцтве" - лепш "пра будаўніцтва"
"зьнічтожыла" - "зьніштожыла" (ад слова нішто), але значна лепш "зьнішчыла"
"вечарам" - "увечары"
"бульдозеры" - "бульдозэры"
"дзесяткі" - у розных варыянтах клясычнага правапісу часьцей ужываецца "дзясяткі", а таксама "дзявяткі", хаця наркамаўка чамусьці ўважае іх выключэньнямі з правілаў.
"друкуе", "публікуе", "піша" - у гэтым артыкуле значна лепш гучала бы "надрукаваў", "апублікаваў", "напісаў". Цяперашні час выглядае недарэчным, бо газэты ўжо былі надрукаваныя.

• Артыкул 4
"з міністрам" - "зь міністрам"
"выпускаюць" - лепш "вырабляюць"
Сірыя - Сырыя
"да санкцыяй адносна Менску" - "да санкцыяў супраць Менску"
"законапраэкт" - "законапраект" (лац. "projectus", а не "proectus")
"сенатар" - "сэнатар"
"Хелмс" - "Хэлмз", магчыма нават "Гэлмз"

• Артыкул 5
У першым сказе вельмі складаная структура і няма прынамсі трох косак.
"тварам у гразь" - лепш "тварам у бруд", "тварам у зямлю"
"прымяняўся сьлезатачывы газ" - "ужываўся сьлёзацечны газ"
"акружыць" - лепш "атачыць"
"урочашча" - "урочышча" (праверачнае слова не "чашча"), сустракаецца некалькі разоў
"бульдозер" - "бульдозэр"
"ламілі" - "ламалі", "руйнавалі"
"участак" - лепш "пастарунак"
"паўтары" - "паўтара". У жаночым родзе ўжываецца "паўтары" ("паўтары гадзіны"), а ў мужчынскім - "паўтара" ("паўтара даляры")
"скандзіраваць" - "скандаваць", "выкрыкваць" (не беларускі суфікс "іра")
"тым не менш" - "тым ня менш"
"дзесятку" - "дзясятку" Гл. вышэй
"з месца" - "зь месца"
"таварыш" - у дадзеным выпадку лепш "сябра" ці "калега"
"іхняй" - лепш "іхнай"
"па словах" - лепш "паводле", "паводле словаў"
"збег - "зьбег" ці "ўцёк"
"адвярнуўшыся" - "адвярнуўся і..."

• Артыкул 6
"Сімон" - "Сымон"
"эксперт" - "экспэрт"
"ісламскім" - лепш "іслямскім" (прынамсі радыё "Свабода" і "Рацыя" пішуць так)
"канверціруемай" - "канвэрсоўны" (напрыклад, Наша Ніва 46(255))
"грошы робяцца" - "грошы зарабляюцца"
"што адносіцца" - "што тычыцца", а яшчэ лепш "што да"
"па словах назіральнікаў" - лепш "паводле назіральнікаў"
"буйных" - у кантэксьце трэба "найбуйнейшых"
"экспарцёр" - "экспартэр", сустракаецца некалькі разоў
"албанскі" - лепш "альбанскі"
"ісламскім" - лепш "іслямскім". Гл. вышэй.
"у гэтым год" - лепш "сёлета" (шмат дзе яшчэ сустракаецца). Таксама "летась" замест "у мінулым годзе".
"палясьцінскія" - "палестынскія"
"прамыя ці ўскосныя адносіны" - лепш "непасрэдныя ці ўскосныя дачыненьні"
"выглядаюць хвалююць" - "выглядае хвалююць"
"аператар" - "апэратар"
"тайныя" - лепш "таямнічыя"
"бандфарміраваньні" - "банды", "бандыцкія фармаваньні"
"спраўнае" - лепш "непашкоджанае", "цэлае", "у працоўным стане"
"зьнічтажэньне" - "зьнішчэньне". Гл. вышэй
"тэрарыстычная група" - лепш "тэрарыстычная групоўка" (адпавядае расейскаму "групировка")
"дыямент" - "дыямэнт"
"радыуса" - "радыюса"
"у абход санкцый" - "у абыход санкцый"
"зносіны зь Беларусяй" - "дачыненьні зь Беларусьсю"
"каб абцяжарыць міжнародны кантроль" - "каб ускладніць міжнародны кантроль" (абцяжарыць адпавядае расейскаму "обременить")
"праз іярданскі" - "празь ярданскі"
"тэсціраваньне" - "тэставаньне"
"Перу" - "Пэру"
"падпітвала" - "падсілкоўвала", "сілкавала"
"Алжыр" - "Альжыр"
"з балканскаю сеткаю" - лепш "з балканскай сеткай"
"пасрэдніцтва" - "пасярэдніцтва"
"ніводзін" - лепш "ніводны"
"ворган" - "орган" (прыстаўны "в" перад пачатковай "о" не пашыраецца на запазычаные словы)
"інспекцыя" - "інспэкцыя"

• Артыкул 7
"Зьміцера Завадзкага" - "Зьмітра Завадзкага"
"прымае ўдзел" - лепш "бярэ ўдзел"

• Артыкул 8
"абвінавачваньні" - у кантэксьце "абвінавачаньні"
"прад'яўленыя абвінавачваньні" - лепш "высунутыя абвінавачаньні"
"прысваеньне" - у кантэксьце "прысабечаньне" (ад "прысабечыць"), "выкраданьне"
"іх вынікі" - лепш "іхныя вынікі"
"інфармацыйны фон" - лепш "інфармацыйнае тло"
"у спробе" - "як спробу"
"для сямей" - "для сем'яў"
"для аказаньня дапамогі" - лепш "для дапамогі"
"адзін на адзін" - "сам на сам", "тэт-а-тэт"
"адносна сумаў" - "датычна сумаў"
"мусіруюцца чуткі" - калька ў расейскай ("мусироваться"), лепш "распаўсюджваюцца чуткі", хаця гэты выраз мае трохі іншае адценьне
"супаставімыя" - "параўнальныя"
"медычныя" - "мэдычныя"
"крытэрый" - "крытэр"
"эфектоўна" - "эфэктыўна"
"праэкт" - "праект". Гл. вышэй.
"зараз" - у дадзеным выпадку "цяпер"

Больш як 100 памылак літаральна на некалькіх старонках гэта сапраўды зашмат. Расейскае ці ангельскамоўнае выданьне з такой колькасьцю памылак я б папросту байкатаваў — гэта быў бы мой пратэст супраць неахайнасьці. Але я паважаю Хартыю, дый, трэба адзначыць, гэта самы папулярны сеткавы рэсурс на беларускай мове. Менавіта з гэтай прычыны я заклікаю Хартыю не крыўдзіцца, а ўзяць на працу карэктара ці па-іншаму зарганізаваць работу перакладчыка. Дарэчы, артыкул Міколы Раманоўскага даў плён, бо некаторыя словы, якія раней ужываліся памылкова, цяпер былі напісаныя правільна. Я вельмі рады, і спадзяюся, што гэта пазытыўная тэндэнцыя захаваецца і надалей. За нашу і вашу свабоду! І чысьціню мовы!

Напішыце водгук // Write your comment


© Сябры вэб-дружыны Pravapis.org і Ўладзімер Каткоўскі, 2001-2005. Усе правы захаваныя. Пры перадрукоўцы спасылка абавязковая.





 • Рэкамэндаваны web hosting (адкажу на вашы пытаньні);
 • Кнігарня oz.by (Беларусь) і скарбонка rodina.by (Беларусь);
 • Кнігі па-ангельску з amazon.com (ЗША), гл. нашу новую выбарку;
 • Таксама кнігі па-нямецку і па-ангельску з amazon.de (Нямеччына).