
![]() |
|
|
Раім набыць:
Папулярныя старонкі:
Беларускія літары: |
вярнуцца да артыкулаў Жыдоўскія рэлігійныя песьні па-беларускуДр. Янка Станкевіч Крыніца: "Гадавік Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні". Вільня, 1933. Кніжка І. Стар. 185-186. English summary: The article "Jewish religious songs in Belarusian" was published in 1933 in the "Annals of the Belarusian Scientific Society in Vilnia." Our revolutionary linguist doctor Janka Stankievic provides the lyrics and the notes of one Jewish song in Belarusian language which he recorded in the village Dauhinava, in Vilejka district. Stankievic writes that during 15-17th centuries, when Belarusian culture was in its "Golden Age", Jews of Belarus would translate scientific works and the Bible from Hebrew into Belarusian, which would then be used in synagoges. Based on the data from several sources, the author also conculdes that during 14-15th centuries the Jews of Belarus used Belarusian languiage as the chief means for communication between themselves, and that in the last quarter of the 16th century the many newcomer Jews from Germany would bring to Belarus the superior culture and the German language, which was from that point on gaining dominance among the Belarusian Jews and would later become a variant of Yiddish. The author provides a quote from one rabbi's letter, which was written in 1687: "...because these traditions are deep-rooted, and majority of brothers of our faith there [in Belarus] speak Ruthenian language... If God gives them enough wisdom, they will all speak the same language - German..." In the concluding paragraph the author urges linguists and ethnographers in Belarus to record other similar Jewish songs in Belarusian language, before it's too late. Ад рэдактара pravapis.org: Я поўнасьцю захаваў артаграфію гэтага невялікага артыкулу, хаця, шчыра кажучы, вельмі карцела нешта падрэдагаваць. Наагул, я заўжды з прыемнасьцю чытаю прыгожую жывую мову нашага рэвалюцыйнага мовазнаўцы Янкі Станкевіча. І хаця яна мейсцамі моцна адрозьніваецца ад сучаснай беларускай мовы, асабліва ад наркамаўскага варыянту, але відавочна, што выбар таго ці іншага слова, той ці іншай граматычнай канструкцыі ў Янкі Станкевіча зусім не выпадковы. За кожным такім "нестандартным" выразам я бачу рацыянальны выбар таленавітага мовазнаўцы. Наагул, я думаю, калі б не рэформа 1933 г. і агульная палітыка русыфікацыі краю, то гэтак магла-б выглядаць наша сучасная літаратурная мова... Друкаваная гэтта жыдоўская рэлігійная песья ў беларускай мове запісана мною ад Вульфа Сосенскага з м. Даўгінава Вялейскага пав. Ноты гэтае песьні ад таго-ж В. Сосенскага запісаў В. Багдановіч. Няма ведама, ці апрача друкаванае тут песьні ё яшчэ запісаныя іншыя жыдоўскія рэлігійныя песьні ў беларускай мове. Затое ведама, што таковыя песьні яшчэ дагэтуль запісваць магчыма, бо некаторыя старыя жыды беларускія іх умеюць. Як мне расказваў В. Сосенскі, цяперака іх пяюць не ў сынагогах, але на вясельлях і іншых сямейных сьвятах, калі пачынаюць успамінаць старыну. Якая была прычына паўстаньня жыдоўскіх рэлігійных песьняў у беларускай мове і калі яны паўсталі? Каб адказаць на гэтыя пытаньні, трэба зьвярнуць увагу на колькі зьявішчаў з гісторыі беларускіх жыдоў і адначасна з гісторыі беларускае культуры. Ня толькі ў жыдоў былі рэлігійныя песьні пабеларуску, але з часу красаваньня беларускае культуры (XV-XVI вв.) маем навуковыя творы, перакладзеныя жыдамі з гэбрэйскае мовы на беларускую ("Тайна тайных", "Лёгіка" і інш.) У XV стаг. маем беларускія пераклады Бібліі, зробленыя жыдамі з мовы гэбрэйскае. Бібліі гэтыя прытарнаваны для ўжываньня ў сынагогах.1 Паводле некаторых дадзеных можна думаць, што ў стаг. XVI, XV і раней моваю беларускіх жыдоў быў язык беларускі; па-беларуску гаманілі яны ня толькі з беларусамі, але й між собку.2 Каротка кажучы, справа выглядала-б гэтак: Спачатна беларускія жыды гаманілі вылучна пабеларуску і адно некаторыя з інтэлігенцы зналі апрача таго гэбрэйскую мову. Апошнія й былі перакладчыкамі сьвецкіх твораў і Бібліі з языка гэбрэйскага на беларускі. У гэтым часе мусілі зьявіцца ў жыдоў рэлігійныя песьні пабеларуску. 3 Вылучнае панаваньне беларускага языка сярод жыдоў у Беларусі трывала пэўне моцна да апошняе чвэрці XVI стаг., калі ў Беларусь пачынаюць наплываць жыды з Нямеччыны. Вышэй стоячы з боку культурнага, матар'яльнага і, хіба, пераважаючы колькасна, нямецкія жыды робяць уплыў на жыдоў нашых і памалу перадаюць апошнім сваю нямецкую мову, ператворанаю з часам у цяперашнюю жыдоўскую. Перамога нямецкае мовы над беларускаю ў жыдоў у Беларусі сталася не адразу, хоць ёй прыяў сход беларускае культуры. У XVII ст. яшчэ было нямала беларускіх жыдоў, што ня зналі іншае мовы апрача беларускае. Аб гэтым сьведчыць адзін рабінскі адказ з XVII в. (Seejloth ut'shuvoth. G'vurath aanashim (Пытаньні й адказы. Сіла людзкая). Dessau 1687, бал.4 22b). Тамака знаходзім: "Бо гэты звычай укараніўся, што нашыя сувернікі, жывучыя сярод нас (у Беларусі) у большасьці гамоняць рускім языком (-- беларускім, бо гэтак зваўся тады беларускі язык)... Калі дасьць Бог зямля напоўніцца мудрасьцяй, усе гаманіць будуць аднэй моваю -- нямецкай."5
Др. Я. Станкевіч Тэкст і ноты песьні
Бацька, бацька! Бацька, бацька!
See also / Гл. таксама: |
© Сябры вэб-дружыны Pravapis.org і Ўладзімер Каткоўскі, 2001-2005. Усе правы захаваныя. Пры перадрукоўцы спасылка абавязковая.
|