Наведайце Amazon.com і купляйце кнігі - грошы ідуць на аплату госьцінгу і разьвіцьцё гэтага сайту pravapis.org дахаты

English version

news / naviny
articles / artykuly
books / knihi
buy books / kuplaj knihi
dictionary / slounik
download
utilities / ultylity
links / spasylki
forum
about

Раім набыць:
Беларуская літаратура
Школьныя творы

Папулярныя старонкі:
Новы правапіс-2005
Перакладчык з translit'у
Перакладчык у лацінку
Жывая мова online
L10n – лякалізацыя
Ґґ – новая літара
Менск у 1930 г.
Гасьцёўня
<br23> блоґ

Беларускія літары:

Ć ć   Ł ł   Ń ń   Ś ś   Ź ź
Č č   Š š   Ŭ ŭ   Ž ž  

вярнуцца да артыкулаў
раздрукаваць

"Правапіс трохі абеларусіцца"
New Belarusian Language Reform

Кірыла Пазьняк (naviny.by)

English summary: The Belarus government is planning a new language reform. This article is based on the interview with Aliaksandar Padluzhny, the director of the Lingustic Institute at the Belarusian Academy of Sciences. He claims that this is just a small amendment to Belarusian orthography, not a full-scale reform. Indeed, the amateurs of the classical spelling (pre-Soviet 1933 reform) call the proposed changes too conservative and "cosmetic". Back in 1992, after a language conference, our linguists issued a statement calling the 1933 Soviet reform a "political intervention into the language matters," but there was no follow-up. According to Padlzhny, the changes will be mostly concerned with numerals (for the sake of consistency "dzieviaty" will become "dziaviaty", "dziesiaty" -- "dziasiaty", etc.), jotization of "io" in the endings (e.g. "Tokio" will become "Tokijo", "tryo" - "tryjo", etc.), and, finally, the hyphenation rules, which will be greatly simplified.

Belarusian Language ReformУ Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук распрацавалі зьмены ў правілы беларускай артаґрафіі і пунктуацыі. Зьменаў будзе ня дужа багата, і ў моўны ўжытак яны мусяць увайсьці досыць лёгка.

У Інстытуце мовазнаўства кажуць, што гэтыя зьмены ў правілы артаґрафіі і пунктуацыі, якія чынныя ад 1959, нельга ўважаць рэформай правапісу. У энцыкляпэдыі “Беларуская мова” чытаем: "Рэформу правапісу трэба адрозьніваць ад частковых артаґрафічных зьменаў, калі ўніфікуюцца асобныя варыянтныя напісаньні, ліквідуецца разнабой у некаторых правілах (але асноўныя прынцыпы правапісу не закранаюцца)".

Правапісныя карэктыроўкі ў беларускай мове насьпелі даўно. Яны зробяць яе трохі больш беларускай. Хоць шмат хто скажа, асабліва прыхільнікі клясычнага правапісу ("тарашкевіцы"), што ў Інстытуце мовазнаўства сядзяць кансэрватары. Што пасьля некалькіх русыфікацыяў — "наркамаўскай" рэформы ў 1933 годзе і дадаткаў у правапісныя правілы ад 1959 года — цяперашніх касмэтычных паправак будзе замала.

Дыскусія пра стан беларускага правапісу разгарнулася напачатку 1990-х. Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук, Міністэрства адукацыі, Саюз пісьменнікаў і Таварыства беларускай мовы ў лістападзе 1992 года правялі рэспубліканскую навуковую канфэрэнцыю "Праблемы беларускага правапісу". Удзельнікі канфэрэнцыі прынялі заяву, згодна якой, пастанова Саўнаркама 1933 года "Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу" называлася фактам палітычнага ўмяшаньня ў моўны працэс. Была створаная камісія дзеля выпрацоўкі праекту ўдасканаленьня правапісу. У 1994 годзе папраўкі былі падрыхтаваныя, у тым ліку некалькі варыянтаў пашырэньня ўжытку мяккага знака, але юрыдычна іх ніяк не аформілі. А потым і "адраджэнская" хваля згасла.

Якія ж канкрэтныя зьмены чакаюць нас ў "Правілах беларускай артаґрафіі і пунктуацыі"? Распавесьці пра гэта naviny.by папрасілі дырэктара Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі Аляксандра Падлужнага.

У прыватнасьці, распавёў ён, прапануецца пісаць замест недарэчнага "е" — "я" ў адлічэбнікавых прыметніках васямнаццаты, сямнаццаты, дзясяты, дзявяты. У словах зь цьвёрдай асновай канцавое –эр ператворыцца ў –ар. Напрыклад, фламастар. Гэтаксама –эль стане –аль: шніцаль. Прыводзяцца да адзінага варыянта напісаньня назоўнікі, што канчаюцца на –ыё і -ыо. Цяпер трэба будзе пісаць Токіё і трыё. Таксама будзе пашыранае ўжываньне "э" замест "е": экзэмляр, рэзюмэ, тунэль. Будзем пісаць, як вымаўляем. Але вось перадача на пісьме асыміляцыйнай мяккасьці з дапамогай "ь" не прадугледжваецца. На думку кіраўніцтва Інстытута мовазнаўства, уводзіць мяккі знак — гэта толькі псаваць паперу (распаўзуцца аб'ёмы тэкстаў) і пашыраць непісьменнасьць (маўляў, будзе блытаніна ў галовах).

На думку кіраўніцтва Інстытута мовазнаўства, уводзіць мяккі знак — гэта толькі псаваць паперу.

Апрача таго, нас чакае шэраг зьменаў у правілах напісаньня словаў зь вялікай літары (да прыкладу, цяпер трэба будзе пісаць выключна "Прэзідэнт") і ў правілах пераносу. Перанос, паводле А. Падлужнага, значна спрасьцілі. Зроблена гэта было таму, што, маўляў, існуючыя цяпер правілы пераносу выконваюцца толькі школьнікамі. У ґазэтах і ў кнігах словы пераносяць так, як атрымаецца пры кампутаровай вёрстцы. Яшчэ адзін важны момант, на думку дырэктара Інстытута мовазнаўства, гэта тое, што ў "Правілах беларускай артаґрафіі і пунктуацыі" старыя заідэалягізаваныя прыклады памянялі на нэўтральныя — з твораў пісьменьнікаў.

Калі ж мы з вамі пачнем пісаць і чытаць згодна з новымі правіламі? Зьмены ў правапісе ўхваленыя прэзыдыюмам Акадэміі навук, але іх яшчэ павінны разгледзець і прыняць у Міністэрстве адукацыі і Міністэрстве інфармацыі, а пасьля гэтага ва ўрадзе. І толькі тады новыя правілы прыйдуць да нас.

See also / Гл. таксама:

- Worvik пра сучасную беларускую мову
- Cyberspeak: Жывая мова ByNet
- Арыгінал артыкулу на naviny.by

Напішыце водгук // Write your comment


© Сябры вэб-дружыны Pravapis.org і Ўладзімер Каткоўскі, 2001-2005. Усе правы захаваныя. Пры перадрукоўцы спасылка абавязковая.





 • Рэкамэндаваны web hosting (адкажу на вашы пытаньні);
 • Кнігарня oz.by (Беларусь) і скарбонка rodina.by (Беларусь);
 • Кнігі па-ангельску з amazon.com (ЗША), гл. нашу новую выбарку;
 • Таксама кнігі па-нямецку і па-ангельску з amazon.de (Нямеччына).