Нават людзі, якія вельмі добра валодаюць беларускай мовай, часта маюць
цяжкасьці з вызначэньнем правільных канчаткаў назоўнікаў
мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне. У папулярных падручніках
гэтай праблеме не
аддаецца дастаткова ўвагі, а паміж наркамаўкай і рознымі варыянтамі тарашкевіцы
існуюць адрозьненьні. Менавіта таму адзін зь першых
беларускамоўных артыкулаў на нашых бачынках прысьвечаны гэтаму пытаньню.
Гэта нават не артыкул, а папросту невялічкая памятка, зробленая паводле
клясычнай граматыкі Язэпа Лёсіка. Тыя, каго ў школе прымушалі вучыць
наркамаўку, напэўна, адразу заўважаць, што ў клясычным правапісе канчатак
-у(-ю) ужываецца значна часьцей, чым у наркамаўцы. Такім чынам,
лягчэй запомніць выпадкі, калі трэба пісаць канчатак -а(-я), а ў
астатніх выпадках пісаць -у(-ю).
5. Астатнія словы, якія цяжка падвесьці пад які-небудзь зь пералічаных выпадкаў: краю, скарбу, сьвету, сьледу.
Заўвага першая. Некаторыя назоўнікі маюць падвойныя канчаткі. Напрыклад:
"мы спыніліся каля дуба" (канкрэтнае дрэва) і "стол зроблены
з дубу" (матар'ял); "я гэтага зьвера заб'ю" (канкрэтная асоба)
і "там зьверу шмат і ўсялкага гаду" (зборнае);
Заўвага другая. У выпадку з геаграфічнымі назвамі магчымыя тры варыянты:
1) Канчатак -а(-я): з Барысава, з Кракава, з Магілёва, зь Міра, з Кіева.
2) Ужываюцца абодва варыянты: зь Нясьвіжа, зь Нясьвіжу, з Бэрліну, з Бэрліна,
з Парыжу, з Парыжа.
3) Канчатак -у(-ю): зь Менску, з Полацку, з Слуцку, з Смаленску, з Клецку, з Крыму,
з Дону, з Дунаю, з Рыму, з Мадрыду, зь Лёндану.
Калі вас цікавяць першакрыніцы,
па гэтай спасылцы
можна загрузіць файл з трыма варыянтамі правапісу канчаткаў роднага
склону (Акадэмічная граматыка, 1962; Язэп Лёсік, 1929 і Антон Лёсік, 1943), якія
адсканаваў і вычытаў Мікола Раманоўскі.
Калі вы ўбачылі памылку альбо маеце нейкую параду, калі ласка,
дасылайце свае камэнтары й заўвагі