Наведайце Amazon.com і купляйце кнігі - грошы ідуць на аплату госьцінгу і разьвіцьцё гэтага сайту pravapis.org дахаты

English version

news / naviny
articles / artykuly
books / knihi
buy books / kuplaj knihi
dictionary / slounik
download
utilities / ultylity
links / spasylki
forum
about

Раім набыць:
Новы ангельска-
расейскі слоўнік
Бачарова Г.

Папулярныя старонкі:
Новы правапіс-2005
Перакладчык з translit'у
Перакладчык у лацінку
Жывая мова online
L10n – лякалізацыя
Ґґ – новая літара
Менск у 1930 г.
Гасьцёўня
<br23> блоґ

Беларускія літары:

Ć ć   Ł ł   Ń ń   Ś ś   Ź ź
Č č   Š š   Ŭ ŭ   Ž ž  

articles in English

Шукайце ў архіве артыкулаў:

праз Google у Amazon звычайны пошук

Гэты разьдзел рэгулярна абнаўляецца. Каб гэтыя абнаўленьні былі яшчэ больш рэгулярнымі, дасылайце свае ўласныя артыкулы, дасьледваньні й навуковыя працы. Мы зь вялікай радасьцю разьмесьцім іх у нашай базе зьвестак.

Арабскі азначальны артыкль al-   Сяргей Шупа

5 жніўня, 2005

Як правільна перадаваць па-беларуску арабскі азначальны артыкль аль-/эль-? Дзякуючы ўплыву ангельскай артаграфіі (або проста з прычыны непісьменнасьці), многія беларусы няправільна пішуць і вымаўляюць арабскія назвы ды імёны, паўсюль ужываючы прэфікс эль- або аль-. Насамрэч, па-беларуску традыцыйна (таксама як па-чэску, па-расейску і на іншых мовах) трэба пазначаць асыміляцыю "ль" у некаторых выпадках, што адпавядае арыгінальнаму арабскаму вымаўленьню. >>>


Адкрыты ліст веры Рыч   Вера Рыч

2 ліпеня, 2005

Вядомая ангельская перакладчыца беларускай паэзіі Вера Рыч прыслала ліст пра беларускую літаратурную праграму Маскоўскага офісу UNESCO. >>>


Беларусы Беласточчыны як народ трохмоўны   Ян Максімюк

25 сакавіка, 2005

Ян Максімюк, перакладчык "Уліса" Джэймса Джойса на беларускую мову, робіць рэвалюцыйную прапанову: стварыць новую літаратурную мову на падставе беларуска-польскіх дыялектаў Падляшша. Артыкул, фактычна, зьяўляецца маніфэстам і тэарэтычным абґрунтаваньнем, чаму ў сучаснай соцыёлінґвістычнай сытуацыі на Беласточчыне гэтая прапанова мае сэнс. >>>


Беларуска-расейскі слоўнік Крапівы, 3-е выданьне   Валянціна Аксак

24 студзеня, 2004

“Беларуска-рускі слоўнік. Рэдактар акадэмік АН Беларусі К.К. Атраховіч (Кандрат Крапіва). Выданьне 3-е, папраўленае і дапоўненае. Пад рэдакцыяй акадэміка НАН Беларусі А.І.Падлужнага”. Гэта "замацаваньне савецкасьці беларускае мовы" — менавіта так ацэньваюць мовазнаўцы, навукоўцы і практыкі новае перавыданьне беларуска-расейскага слоўніка, якое днямі зьявілася ў кнігарнях краіны. >>>


Найлепшыя беларускія кнігі ў 2003 годзе   Адам Воршыч (NN)

31 сьнежня, 2003

Каб вызначыць найлепшыя кнігі году, рэдакцыя "Нашай Нівы" зьвярнулася да адзінаццаці аўтарытэтных экспэртаў — крытыкаў, выдаўцоў і кнігагандляроў. Фаварытамі сталі густоўна выдадзеныя фаліянты ў цьвёрдых вокладках на добрай паперы. І апошняя кніга Васіля Быкава. Хто ж яшчэ патрапіў у першую дзясятку? >>>


Мабільная сувязь па-беларуску   Сяргей Дубавец, Юлія Шарова

4 кастрычніка, 2003

Гэты выпуск перадачы Сяргея Дубаўца "Вострая Брама" на радыё Свабода прысьвечаны праблемам беларусізацыі мабільных тэлефонаў і мабільнай сувязі наагул. Калі нашыя мабілкі загавораць па-беларуску? >>>


У Полацку будзе помнік Ў   Uladzimir Katkouski

6 жніўня, 2003

Полацкія гарадзкія ўлады вырашылі ўстанавіць у найстарэйшым месьце Беларусі помнік у гонар літары Ў, гэтай унікальнай беларускай літары, якой няма ў іншых мовах сьвету. >>>


Будучы час (Futur Imperfect) у беларускай мове   Czalex

3 жніўня, 2003

Сярод вялізнае беларускае моўнае Атлянтыды – усяго таго, што было у беларускай мовы забаронена ці забыта – адным з сама малавядомых зьяўляецца форма простага будучага часу дзеясловаў. З гэтага артыкула вы даведаецеся, як правільна ўжываць гэтую спрадвечна беларускую форму дзеясловаў будучага часу. >>>


Апытаньне Arche: клясычны правапіс і наркамаўка   Алесь Пяткевіч

18 ліпеня, 2003

Ці добра ўчынілі адраджэнцы канца 80-х, зрабіўшы выбар на карысьць "тарашкевіцы"? На гэтае пытаньне адказваюць Юры Тарасевіч, Удадзіслаў Яндзюк, Юры Пацюпа, Васіль Быкаў, Ян Максімюк, Сяргей Абламейка, Аліса Бізяева, Ільля Глыбоўскі, Павал Жук, Уладзімер Каткоўскі, Сяржук Сокалаў-Воюш, Сяргей Шупа, Максім Шчур, Сяргей Дубавец ды Івонка Сурвілла. >>>


Фанэтычныя альфабэты   апрацаваў U.K.

14 ліпеня, 2003

Фанэтычныя альфабэты для нямецкай, ангельскай (амэрыканскі і брытанскі варыянты) і беларускай мовы (чарнавы варыянт). Чакаю на вашыя парады, што датычыць чарнавога варыянту для беларускай мовы. >>>


Мова-2000   Сяргей Дубавец

2 траўня, 2003

Кампутарная і тэхнічная тэрміналёґія на беларускай мове. Што новага зьявілася ў беларускіх слоўніках у дваццатым стагодзьдзі? Як перакладаць ці ствараць тэхнічныя тэрміны. Аглядная перадача сэрыі "Вострая Брама" пра праблемы тэрміналёґіі ў сучаснай беларускай мове. >>>


Software Localization у Беларусі   Сяргей Шупа

18 красавіка, 2003

"Беларуская кампутарная і інтэрнэтная тэрміналёгія" – гэта новая перадача радыё Свабода з сэрыі "Дыялёг на Інтэрнэце." Абмяркоўваюцца праблемы лякалізацыі кампутаровых праґрам на беларускую мову. У перадачы ўзялі ўдзел Віталь Хілько, Юры Тарасевіч і Ўладзімір Каткоўскі. >>>


Спадарожнік па Менску 1930 г.   апрацаваў U.K.

20 сакавіка, 2003

Cкарочаны тэкст і камэнтары да рарытэтнага выданьня "Спадарожнік па Менску" 1930 году, арыґінал якога існуе ў адзінкавых экзэмплярах і дагэтуль не перавыдаваўся. Нягледзячы на памер, чытаецца вельмі лёгка, нераўнуючы сай-фай кніга з сэрыі alternative history. >>>


Мова – Сусьвет   Сяргей Язерскі

5 лютага, 2003

Беларуская мова дазваляе мне глыбей, больш аптымістычна ўспрымаць Сьвет. Яна не супярэчыць, а пасуе майму мэнталітэту, не выклікае ўнутранага, мэнтальнага канфлікту. Мова – ґеніяльны... >>>


Фенечка - беларускі слоўнік хіпі і панкаў   А.Глёбус

3 лютага, 2003

Кароткі слоўнік менскіх хіпі і панкаў канца 70-х і пачатку 80-х гадоў мінулага стагодзьдзя, складзены вядомым беларускім пісьменьнікам Адамам Глёбусам. >>>


The letter is back! Вяртаньне літары!   Паводле В.Мухіна і А.Дубіны

14 студзеня, 2003

Яшчэ адна сэнсацыйная навіна – у нашай мове зьявіцца новая літара. Дакладней, гэтай літары 500 гадоў, але дзякуючы русіфікатарам яна на пэўны час была зьнікла з нашага краю. Цяпер яна вяртаецца дамоў! >>>


Правапіс трохі абеларусіцца   Кірыла Пазьняк

29 сьнежня, 2002

Сэнсацыйная навіна -- нас чакае рэформа правапісу. Журналіст naviny.by, Кірыла Пазьняк, узяў інтэрвію ў дырэктара Інстытута мовазнаўства, каб даведацца падрабязнасьці гэтай рэформы... >>>


Частотнасьць літараў (беларуская і расейская мовы)   rydel n23

20 сьнежня, 2002

"Для падліку частотнасьці я скарыстаў агулам 11 кніг: чатыры шырока вядомых кнігі, напісаных "наркамаўкай"; пяць кніг, напісаных клясычным правапісам (гэтак званай "тарашкевіцай"); дзьве кнігі па-расейску (пераклады двух беларускіх раманаў)..." >>>


Пра сфэру ўжываньня мовы і варыянтнасьць   Worvik

8 сьнежня, 2002

"Тое, што сёньня існуюць моўныя варыяцыі, сведчыць пра моўнае адраджэньне. Беларуская мова доўгі час была ў заняпадзе. І нават ледзьве не загінула. Бо калі паглядзець на сфэры ейнага ўжываньня ў мінулым -- мовай карысталіся амаль як мёртвай..." >>>


"Жыдоўскія рэлігійныя песьні па-беларуску"   Др. Янка Станкевіч

22 кастрычніка, 2002

Невялікі артыкул з часапісу "Гадавік Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні" (1933) утрымлівае запіс габрэйскай песьні на беларускай мове. Пра моўную сытуацыю ў Вялікім Княстве Янка Станкевіч піша: "Паводле некаторых дадзеных можна думаць, што ў стаг. XVI, XV і раней моваю беларускіх жыдоў быў язык беларускі; па-беларуску гаманілі яны ня толькі з беларусамі, але й між собку." >>>


Вазьму ўрокi трасянкi   Марына Куноўская

14 верасьня, 2002

"На першы погляд, заяўлены запрос - сьмешны i ня варты ўвагi. Трасянка, так звычайна мяркуюць, - ня мова, а нешта незразумелае, напаўрасейскае-напаўтутэйшае, якiм карыстаюцца тыя, хто саромеецца сваёй беларускасьцi, але ня можа правiльна размаўляць i па-расейску. Калi ўжо так хочацца адчуць сябе на мейсцы гэных гаротнiкаў, вучыць нiчога ня трэба - трэба без усякага ладу блытаць расейскую i беларускую лексыку ды фанэтыку - i атрымаеш. Але..." >>>


Эліэзэр Бэн-Егуда й адраджэньне іўрыту   Джэк Фэлман

12 чэрвеня, 2002

У сваёй наватарскай працы пра адраджэньне і адраджэнцаў моваў, выдадзенай у 1966 годзе, амэрыканскі лінгвіст Эйнар Хаўген напісаў: "Практычна заўсёды ля вытокаў гэтых рухаў стаіць адзін энтузіяст, які лепш за іншых бачыць незадаволенасьць свайго народу. Гэткія выхадцы з народу, чыя мова апынулася ў заняпадзе, матывуюць працу па адраджэньні мовы ня толькі чыста інтэлектуальнымі інтарэсамі – яны робяць унёсак у барацьбе за вызваленьне народу, зрабіўшы мову паўстанцкай зброяй і сымбалем еднасьці". У адраджэньні іўрыту, якое сталася адной з самых выбітных падзеяў у сучаснай лінгвістыцы, гэтым піянэрам стаў Эліэзэр Бэн-Егуда... >>>


Інтэрвію з Уладзімірам Каткоўскім для газэты "Чалавек і Інтэрнэт"   Аліса Бізяева

4 чэрвеня, 2002

На мінулым тыдні ў газэце "Чалавек і Інтэрнэт" было надрукаванае маё інтэрвію. Аліска мучала мяне вельмі цяжкімі пытаньнямі, але юнак цьвёрда трымаўся на "дапросе" і адказаў на ўсе пытаньні. Чытайце мае развагі пра місію pravapis.org, пра беларускую мову ў сеціве, наогул пра разьвіцьцё беларускага нэту. >>>


Чаму заняпала старабеларуская   Алесь Белы

2 траўня, 2002

У гэтым невялікім артыкуле Алесь Белы выказвае меркаваньне, чаму заняпала старабеларуская мова ў 17 стагодзьдзі і праводзіць паралелі з пачаткам і канцом 20-га стагодзьдзя. Досыць правакацыйная апінія. >>>


Жывая мова беларускага сеціва   Rydel N23

25 сакавіка, 2002

"Вядома, што на расейскіх чатах мова вельмі далёкая ад пушкінскай ці тургенеўскай, але падобна і беларуская мова ў жывым он-ляйне досыць далёкая ад стандартаў літаратурнай мовы Купалы ці Багдановіча. Як актыўны ўдзельнік я пачаў разумець, што стаў сьведкам народзінаў новага дыялекту - нашага беларускага netspeak. Дадзены артыкул - напэўна першая спроба задукамэнтаваць гэтую цікавую зьяву." >>>


Менск слэнгавы   Алеська

25 студзеня, 2002

Гэта артыкул нельга назваць навуковым, але я думаю ён будзе цікавы ўсім, хто хоча даведацца пра "слэнгавую тапаніміку" Менску. Напісана студэнтамі ў жвавым студэнцкім стылі. >>>


Кітабы   паводле В.І.Несьцяровіча

10 студзеня, 2002

Кітабы — гэта ўнікальная зьява ў беларускай мове. Гэта кнігі напсіаныя на беларускай мове арабскім пісьмом, якія пісалі беларускія татары Вялікага Княства. З гэтага артыкула вы даведаецеся пра мову кітабаў. "Господару Сюлеймане, пан бог казал мні ў цябе йесьці і піці просіць"... >>>


Клічны склон у беларускай мове   паводле А.І.Наркевіча

9 студзеня, 2002

Нават афіцыёзная наркамаўка прызнавала існаваньне клічнага склону ў беларускай мове, але як ім карыстацца, у школных падручніках ніколі не тлумачылі. У гэтым артыкуле вы даведаецеся пра тое, як правільна ўжываць клічны склон, а таксама пра клічны склон у іншых славянскіх мовах. >>>


Інбрыдынг у расейскай мове   С.Аляксандраў, П.Фадзееў

19 кастрычніка, 2001

Што такое інбрыдынг? Ці можна навучыць кампутар "думаць"? На якой мове? Чаму на белрускай гэта зрабіць лягчэй? Адказы на гэтыя і іншыя пытаньні вы знойдзіце ў гэтым цікавым артыкуле. >>>


-у(ю) альбо -а(-я)   Уладзімір Каткоўскі

19 кастрычніка, 2001

Канчатак назоўнікаў у родным склоне мужчынскага роду адзіночнага ліку. Пісаць -у(-ю) ці -а(-я). Тут вы знойдзіце невялікую памятку, якая дапаможа напісаць правільны канчатак. (Паводле граматыкі Лёсіка) >>>


Check out more articles in English.


© Сябры вэб-дружыны Pravapis.org і Ўладзімер Каткоўскі, 2001-2005. Усе правы захаваныя. Пры перадрукоўцы спасылка абавязковая.





 • Рэкамэндаваны web hosting (адкажу на вашы пытаньні);
 • Кнігарня oz.by (Беларусь) і скарбонка rodina.by (Беларусь);
 • Кнігі па-ангельску з amazon.com (ЗША), гл. нашу новую выбарку;
 • Таксама кнігі па-нямецку і па-ангельску з amazon.de (Нямеччына).