Наведайце Amazon.com і купляйце кнігі - грошы ідуць на аплату госьцінгу і разьвіцьцё гэтага сайту pravapis.org дахаты

English version

news / naviny
articles / artykuly
books / knihi
buy books / kuplaj knihi
dictionary / slounik
download
utilities / ultylity
links / spasylki
forum
about

Раім набыць:
Падручнік па ангельскай
Бонк Н.А.

Папулярныя старонкі:
Новы правапіс-2005
Перакладчык з translit'у
Перакладчык у лацінку
Жывая мова online
L10n – лякалізацыя
Ґґ – новая літара
Менск у 1930 г.
Гасьцёўня
<br23> блоґ

Беларускія літары:

Ć ć   Ł ł   Ń ń   Ś ś   Ź ź
Č č   Š š   Ŭ ŭ   Ž ž  

download in English

Калі вы маеце беларускія слоўнікі і кнгі ў электронным выглядзе , карысныя ўтыліты, скрыпты ды праґрамы, кірылічныя шрыфты ці іншыя цікавыя матэрыялы, калі ласка, дасылайце іх нам. Таксама калі маеце нейкія прапановы ці заўвагі, калі ласка, пішыце на наступную адрэсу: uladzik@yahoo.com.

Беларускі клясычны правапіс  PDF і DOC

10 верасьня, 2005

"Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя". Збор правілаў складзены Працоўнай групай, у складзе: Зьміцер Саўка, Вінцук Вячорка, Зьміцер Санько, Юрась Бушлякоў. Вільня-Менск, 2005. Электронны варыянт збору ў фармаце Acrobat PDF і Microsoft Word.


Belarusian Latin (Lacinka) Keyboard [1KB]  зазіпаваны KBD

25 сакавіка, 2003

Заархіваваны ZIP файл утрымлівае мадыфікаваны KBD файл з раскладкай клявіятуры для беларускай лацінкі. Як яе ўсталяваць:
1. Дадайце LT (Lithuanian) літоўскую клявіятуру
2. Распакуйце файл kbdlt.kbd і скапіюйце яго ў сыстэмную тэчку Windows (звычайна C:\Windows\System\)
3. Рэстартуйце Windows. Клявіятурная раскладка [lt] - гэта беларуская лацінка.
Калі вы карыстаецеся праґрамамі, якія не падтрымліваюць Unicode, то не забудзьце ўключыць Baltic codepage (кодавую старонку для балтыйскіх моваў).
>>>

NB. Гэты файл працуе толькі пад Windows 95 ды 98. Калі вы карыстаецеся Windows NT альбо Windows 2000, калі ласка, загрузіце сабе гэты файл – lacinka2000.zip. Апісаньне крокаў па інсталяцыі знойдзеце ў файле readme. Беларускую лацінку для Windows XP можна знайсьці на гэтай вэбстаронцы – Lacinka dla WinXP


Win'2000 & XP: New Belarusian Keyboard (G with upturn) [3KB]  зазіпаваны Windows DLL

1 лютага, 2003

Заархіваваны ZIP файл утрымлівае мадыфікаваны Windows DLL файл з раскладкай клявіятуры для беларускай мовы. Замест клявішу з сымбалем нахіленай рыскі \ (гэты клявіш звычайна разьмешчаны ў правай частцы клявіятуры, каля Enter) у новай раскладцы – беларуская літара Ґґ. Гэты файл клявіятуры трэба разархіваваць і запісаць паверх адпаведнага старога файла ў Вашай сыстэмнай тэчцы Windows (напрыклад,. c:\winnt\system\kbdbe.dll). Папярэджаньне: перад тым, як перапісваць файл, часова выдаліце беларускую раскладку з сыстэмы! Пасьля гэтага можна капіяваць DLL, а па заканчэньні трэба перазагрузіць сыстэму. Файл быў правераны ў апэрацыйных сыстэмах Windows NT, Windows 2000 і Windows XP. >>>


Win'95 & 98: New Belarusian Keyboard (G with upturn) [<1KB]  зазіпаваны Windows KBD

15 студзеня, 2003

Заархіваваны ZIP файл утрымлівае мадыфікаваны Windows KBD файл з раскладкай клявіятуры для беларускай мовы. Замест клявішу з сымбалем нахіленай рыскі \ (гэты клявіш звычайна разьмешчаны ў правай частцы клявіятуры, каля клявішу Enter) у новай раскладцы – беларуская літара Ґґ. Гэты файл клявіятуры трэба разархіваваць і запісаць паверх адпаведнага старога файла ў Вашай сыстэмнай тэчцы Windows (e.g. C:\Windows\System\kbdblr.kbd). Пасьля гэтага трэба перазагрузіць сыстэму. Файл быў правераны ў апэрацыйных сыстэмах Windows'95 і Windows'98. >>>


Letter Frequency [23KB]  зазіпаваны Windows EXE

20 сьнежня, 2002

Заархіваваны ZIP файл утрымлівае Windows executable праграму для падліку частотнасьці літараў у файле (для любой мовы) і файл Excel з двума аркушамі з поўнымі дадзенымі падліку літараў па выбраных беларускіх творах (асобна для кожнай кнігі і агулам). Будзе карысны для беларускіх крыптаналітыкаў.>>>


Турэцка-беларускі размоўнік 1836 г. [3,0MB]  PDF., New York 1995

2 сьнежня, 2002

Турэцка-беларускі размоўнік 1836 г. (Türkçe-Belarusça Kilavuz Yil = 1836) падрыхтаваны С.Шупам і надрукаваны невялікім накладам у 1995 годзе ў Нью-Ёрку, націскайце тут, каб загрузіць файл і атрымаць дадатковую інфармацыю пра выданьне.>>>


Lemantar-Лемантар [2,2MB]  PDF. vyd. Zaranka, New York, 1964

3 кастрычніка, 2002

Гэта рарытэтнае выданьне беларускага лемантара (буквара), які быў выдадзены ў 1964 годзе ў Нью-Ёрку. Лемантар напісаны прыкладна на дзьве-траціны лацінкай, астатнія часткі - кірыліцай. Адсканаваная вэрсія ўтрымлівае 96 старонак (чорна-белыя, рэз. 150 пунктаў на цалю). Гэты цудоўны асобнік лемантара я атрымаў з Кэмбрыджу ад Міколы Пачкаева. За гэта яму шчыры дзякуй! >>>


Размоўнік [370KB]  PDF. Уладзімір Каткоўскі

6 кастрычніка, 2001

Урыўкі ў ангельска-беларускага размоўніка (першыя 20 старонак). Астатнія часткі кнігі будуць размешчаныя па сканчэньні працы. Калі вы зацікавіліся кнігай, лістуйце аўтару. Гэта файл у фармаце PDF (вам патрэбны Acrobat альбо праграма падобнага кшталту, каб расчытаць яго). >>>


TrayIcon [30KB]   Зазіпаваны WinEXE. Крыніца невядомая

30 верасьня, 2001

Гэта скрыпт для перакладу кірылічных беларускіх тэкстаў у лацінку. Праграма працуе праз "буфэр абмену" (clipboard). Размясьціце кірылічны тэкст у буфэры, выбярыце адпаведны пункт мэню і лацінкавы тэкст зьявіцца ў буфэры абмена. Пры запуску праграма зьяўляецца ў сподку (tray), звычайна у левыай ніжняй часткі экрана каля гадзіньніка. Калі вы ведаеце аўтара праграмы, калі ласка напішыце нам. >>>


Слоўнік Нашай Нівы [644KB]   Зазіпаваны CHM. Рэдакыя НН

29 верасьня, 2001

Новы артаграфічны слоўнік ад рэдакцыі Нашай Нівы (клясычны правапіс). Сканвэртаваны з шматлікіх RTF файлаў у вадзіны CHM (новы фармат файлаў дапамогі Windows, гэтак званы, скампіляваны HTML). Кампрэсія ў параўнаньні з RTF 400%, а таксама магчымасьць пошука. >>>



© Сябры вэб-дружыны Pravapis.org і Ўладзімер Каткоўскі, 2001-2005. Усе правы захаваныя. Пры перадрукоўцы спасылка абавязковая.





 • Рэкамэндаваны web hosting (адкажу на вашы пытаньні);
 • Кнігарня oz.by (Беларусь) і скарбонка rodina.by (Беларусь);
 • Кнігі па-ангельску з amazon.com (ЗША), гл. нашу новую выбарку;
 • Таксама кнігі па-нямецку і па-ангельску з amazon.de (Нямеччына).


http://www.contact-hmrc-gov.co.uk/budgeting-loan-contact-number/