Раім набыць:
Папулярныя старонкі:
Беларускія літары: |
вярнуцца да артыкулаў Інбрыдынг у расейскай мове — мінімум словаў, максымум сэнсаўС.Аляксандраў, П.Фадзееў Ці можна навучыць кампутар думаць? Гэта пытаньне складанае, і дакладнага адказу на яго пакуль няма. Адно толькі добра вядома — навучыць кампутар сьведамай працы з інфармацыяй надта цяжка. Першае і ці не самае складанае, што тут ёсьць — гэта работа кампутара з паняцьцямі й катэгорыямі натуралёвае мовы. Пад кожным словам натуралёвае мовы маюцца на ўвазе дастаткова пэўныя сувязі, асацыяцыі, сэнсы. Аднак высьвятляецца, што ў розных мовах гэта адбываецца па рознаму. Цікавы факт надарыўся аўтарам у працэсе навучаньня кампутара сьведамай апрацоўцы інфармацыі. Спачатку, даволі доўга, гэтая праца ішла на расейскай мове, але ня мела аніякага посьпеху. Што ні рабілі, але навучыць машыну "думаць" па-расейску аказалася немагчымым. Калі ж мы паспрабавалі працаваць на беларускай мове, вынікі зьявіліся адразу. Пры ня вельмі складаных альгарытмах апрацоўкі інфармацыі ў кампутара зьявілася магчымасьць працаваць з сэмантыкай словаў. Аналіз агульнага ходу працы паказаў, што ў расейскай мове ёсьць вялікае мноства словаў, кожнае зь якіх мае колькі розных значэньняў і тлумачэньняў. Адно й тое ж слова часта выражае розныя паняцьці, катэгорыі й адносіны, якія набываюць той ці іншы канкрэтны сэнс толькі ў канкрэтным кантэксьце. Чалавек, які хоць трохі размаўляе па-расейску, лёгка дае сабе рады, а вось кампутар, сутыкнуўшыя з гэткай блытанінай, "адмаўляецца" працаваць. Каб неяк пераадолець бар'ер неадназначнасьці, даводзіцца значна ўскладняць альгарытмы апрацоўкі інфармацыі. Аднаму слову з расейскае мовы могуць адпавядаць некалькі розных паняцьцяў. Вось колькі прыкладаў:
Прыклад другі. Расейскае слова "осуществлять" у залежнасьці ад кантэксту можа быць перакладзена ў беларускую мову па-рознаму. Калі трэба падкрэсьліць беспасярэдняе дачыненьне таго, хто гаворыць, да працэсу стварэньня й ажыцьцяўленьня, то лепш за ўсё скарыстаць беларускае слова "зьдзяйсьняць" (ад слова "дзейнічаць"; напрыклад, "ён зьдзейсьніў праект"). Але, калі трэба апісаць ажыцьцяўленьне як працэс, які не залежыць ад волі й непасрэднага ўдзелу ў ім таго, хто гутарыць, дык тут лепш пасуе беларускае слова "ажыцьцяўляць" (ад слова "жыцьцё"; напрыклад, "ягоныя задумы ажыцьцявіліся"). Такім чынам, у расейскай мове ўжываньне слова "осуществлять" ня мае адрозьненьня ў выпадку паміж дзеяньнем да якога, чалавек, што гаворыць, мае непасрэднае дачыненьне і выпадкам, калі працэс адбываецца без ягонага непасрэднага ўдзелу. Слухач мае ўзнаўляць канкрэтны сэнс слова толькі з кантэксту. У адваротным выпадку зразуменьне можа быць не такім як трэба. Беларуская мова дае рады гэтай праблеме, бо рознай сэмантыцы паняцьця "осуществлять" адпавядаюць аосбныя дзесяловы. Прыклад трэці. Расейскае слова "область". Яму ў беларускай мове адпавядаюць прынамсі чатыры словы: "галіна", "абсяг", "мяжа" і ўласна "вобласьць". Слова "мяжа" адпавядае расейскаму тлумачэньню "область, которая имеет ярко выраженную границу, рамки". Напрыклад, "у межах закону". Слова "абсяг" адпавядае расейскаму тлумачэньню "область, которую можно охватить своими возможностями (взглядом, делами и т.п.)". Напрыклад, "абсяг дзейнаьці фірмы". Слова "галіна" адпавядае расейскаму тлумачэньню "область, границы которой размыты, и охватить которую невозможно". Напрыклад, "галіна інфармацыйных тэхналёгій". Зрэшты, слова "вобласьць" ў беларускай мове ўжываецца як назва адміністрайцыйнага дзяленьня. На жаль, расейская мова не дае дыфэрэнцыяцыі. У расейскай мове слова "область" набывае розную сэмантыку ў залежнасці ад кантэксту. Прамоўца мусіць дадаткова ўдакладняць зыходную інфармацыю, каб не сказіць сэнс. Чараду прыкладаў можна доўжыць далей. Іх тысячы. Але вывад зь іх вынікае адзін: расейская мова сёньня імкнецца да таго, каб абазначаць розныя паняцьці адным і тым жа словам. Моцна выражаная тэндэнцыя да спрашчэньня, калі словы даўняга ўжытку напаўняюцца новымі катэгорыямі ды зьместам. Абазначэньне розных паняцьцяў адным і тым жа словам ёсьць прыкметай неразьвітай мовы ці той мовы, якая выраджаецца. Ведама, жорстка ды быццам несур'ёзна гучыць закід у бок мовы Талстоя й Дастаеўскага ў няразьвітасьці, аднак ніазіраецца, што элемэнты выраджэньня расейскай мовы досыць моцна сталі праяўляцца толькі ў апошнія 80 гадоў. Магчыма, да гэтага спрычыніліся й гвалтоўныя рэформы мовы ды экспансія камуністычнага "наваязу". На беларускай мове падаваць і апрацоўваць сэмантыку тэкстаў, стварыць кампутаровую сыстэма сьведамай апрацоўкі інфармацыі нашмат прасьцей. Апроч таго, атрымліваем значна большую эфэктыўнасьць функцыяваньня такой сыстэмы (гл. С.Аляксандраў, П.Фадзееў. Шматкантэкставая аўтаматычная апрацоўка вялікіх аб'ёмаў інфармацыі: Прынцыпы, мэтады, зыходныя альгарытмы. Prague: MK Tisk, 2000). Акрамя вышэйзгаданых прыкладаў, на наш погляд, яшчэ адным чыньнікам выраджэньня мовы, які і любой іншай складанай сыстэмы, зьяўляецца выцясьненьне й прыгнечаньне суіснуючых альтэрнатываў — у дадзеным выпадку, іншых моваў. Паспрабуем патлумачыць гэтую думку паралельным прыкладам у біялёгіі. З расейскай мовай адбываецца тое самае, што і з самай элітнай расьлінаю, калі яе ўвесь час скрыжоўваць з самой сабой — выраджэньне. Зьнішчэньне роднасных культураў дзеля таго, каб дагадзіць нейкаму аднаму віду, няхай нават самаму распаўсюджанаму ды ўраджайнаму, вядзе да страты адсутнасьці перакрыжаванага апыленьня. Адбываецца гэтак званы інбрыдынг. Ад працяглага інбрыдынгу магчымае зьяўленьне вырадкаў, зьніжэньне прадуктыўнасьці, жыцьцяздольнасьці, выміраньне. Інбрыдынг непазьбежна вядзе да выраджэньня культуры. Дзеля таго, каб атрымаць здаровыя жыцьцяздольныя расьліны патрэбны генафонд, гэта значыць — розныя расьліны. У моўных працэсах гэткім генафондам зьяўляюцца іншыя мовы. Чым мацнейшы ўціск з боку расейскай мовы на іншыя мовы, тым актыўней ідзе працэс выраджэньня, у першую чаргу, мовы расейскай. Апрача таго, інсуе яшчэ адзін фактар, які ператварае сучасныя мовы з асэнсаваных у ілюстратыўныя. Гэта фактар уплыву сучаснай тэхна-цывілізацыі. Сёньня, каб выказаць эмоцыі й пачуцьці, усё менш карыстаюцца апісаньнем складаных паняцьцяў (як фактычна патрабавалі каноны літаратуры 19 стагодзьдзя). Замест гэтага назіраецца экспансія ілюстраваных "відэарадоў", а кінапрадукцыя замяняе кнігі і чалавечыя зносіны. У гэтым аспэкце, можна сказаць, беларускай мове пашанцавала. З 1933 году ў якасьці другой дзяржаўнай мовы ў Беларусі была ўведеная расейская. Вельмі хутка ўсё справаводзтва й міжасобныя зносіны пачалі гвалтоўна пераводзіцца на расейскую мову. Беларуская, хаця і неафіцыйна, але ў пэўным сэнсе была забароненай. Практычна не засталося беларускамоўных школаў; зусім невялікая колькасьць кніг і газэтаў выходзіла на беларускай мове. De facto знаходзячыся некалькі дзесяцігодзьдзяў пад забаронай, мова захавалася ў першасным выглядзе, які дазваляе лёгка адлюстроўваць і апрацоўваць скамплікаваныя сэмантычныя формы (мова сэнсавага працэсара). Калі браць пад увагу пераважную сёньня тэндэнцыю пераходу сучасных інфармацыйных тэхналёгіяў на новы ўзровень апрацоўкі інфармацыі, то ў беларускай мовы зьяўляецца чарговая магчымасьць пашырэньня сфэры свайго ўжытку. Зручнасьць выкарыстаньня беларускай мовы ў асэнсаванай апрацоўцы інфармацыі, на наш погляд, можа дазволіць ёй стаць адной з базавых пры стварэньні інфармацыйных сыстэмаў новага пакаленьня, якія працуюць з тэкстам на ўзроўні сэмантыкі. Навуковыя працы 1. Фадеев П.Э., Фадеева Т.Б. Прикладная теория драматургии: Основы психосинтеза. Мн: ПФ Трамп, 1992 2. Александров С.Э., Фадеев П.Э. Рейтинг-анализ: Учебное пособие. Мн: Тэхналёгія, 1997. 3. С.Аляксандраў, П.Фадзееў. Шматкантэкставая аўтаматычная апрацоўка вялікіх аб'ёмаў інфармацыі: прынцыпы, мэтады, зыходныя альгарытмы. Prague: MK Tisk, 2000 |
© Сябры вэб-дружыны Pravapis.org і Ўладзімер Каткоўскі, 2001-2005. Усе правы захаваныя. Пры перадрукоўцы спасылка абавязковая.
|