Наведайце Amazon.com і купляйце кнігі - грошы ідуць на аплату госьцінгу і разьвіцьцё гэтага сайту pravapis.org дахаты

English version

news / naviny
articles / artykuly
books / knihi
buy books / kuplaj knihi
dictionary / slounik
download
utilities / ultylity
links / spasylki
forum
about

Раім набыць:
Доўгая дарога дадому
Васіль Быкаў

Папулярныя старонкі:
Новы правапіс-2005
Перакладчык з translit'у
Перакладчык у лацінку
Жывая мова online
L10n – лякалізацыя
Ґґ – новая літара
Менск у 1930 г.
Гасьцёўня
<br23> блоґ

Беларускія літары:

Ć ć   Ł ł   Ń ń   Ś ś   Ź ź
Č č   Š š   Ŭ ŭ   Ž ž  

вярнуцца да артыкулаў
раздрукаваць

Мова – Сусьвет

Сяргей Язерскі

Belarusian language - my universeБеларуская мова дазваляе мне глыбей, больш аптымістычна ўспрымаць Сьвет. Яна не супярэчыць, а пасуе майму мэнталітэту, не выклікае ўнутранага, мэнтальнага канфлікту.

Мова – ґеніяльны твор этнасу, найбольш характарызуе этнас. Беларуская мова вымагае ад мяне асаблівага мысьленьня. Слова лучыць рэчаіснасьць з маёй сьвядомасьцю і падсьвядомасьцю, дзе захоўваецца памяць продкаў.

Мой слоўнікавы запас паказвае, як я стаўлюся да рэаліяў: напрыклад, “я люблю сала” і “я кахаю жанчыну”. Між іншым, ці не адчуваецца ў слове “жанчына” слова “чын”, што я адчуў і неяк па-іншаму пасьля гэтага ўспрымаю прыгожую палову чалавецтва. І ці ня чуецца ў расейскім слове “женщина” другога кораня - «щи» (першы корань “жен”, у якім “г” перайшло на “ж” – род, паходжаньне, утварэньне, ґенатып і г.д.).

Дзесьці падсьвядома я адчуваю сувязь слова зь ягоным першасным сэнсам таму, што ў іх аднолькавыя карані, роднаснае каранёвае і сэнсавае гняздо.

Я адчуваю сувязь слова “асоба” з сэнсам слова “асаблівы”, “асобны”, гэта значыць не такі, як іншыя. Я адчуваю слова “вага”, як вагу развагаў, непазбежнасьць ціску для вагаў, адкінутасьць гэтага ціску для ад-важнага, цяжар цікаўнасьці робіць мяне уважлівым. І як мне цяжка адчуваць зьнявагу.

Я ў шлюбе з жанчынай, бо з-любіўся зь ёю. Расейскае слова “брак” аднаго кораня са словам “браці”. Узяў дзяўчыну, узяў пугу.

Я кажу слова маці, бо яно гучыць мякка, ласкава. Слова маці не стасуецца з бруднай расейскай лаянкай, дзе яно гучыць рэзка, як пуга: мать!!

Рабіць чыстай бялізну можна двума спосабамі: расейскім “стирать” і праньнём з пральным парашком. Пральня ад слова перці – ціскаць, штурхаць, біць (у бакі). Чаго прэш? – чаго цісьнеш, штурхаеш. У расейскай мове слова “прачка” зьявілася ў слоўніках у 1762 годзе (Станкевіч перакладае рускае слова прачка, як- праніца). Падлогу, дзіця мыюць, бо іх не паштурхаеш, не паб’еш, каб зрабіць чыстым.

Гукі маёй мовы лашчаць мой слых. Інтанацыя – душа мовы.У беларускай мове шмат далікатнай інтанацыі. Беларусы ўжываюць узыходныя таны:
- Ці ня так, спадары?
Параўнаем:
- Не так ли, господа?

Кантрасты паміж націскным і ненаціскным складамі ў нашай мове не такія адметныя, як, напрыклад, у расейскай. Сьпяваць на беларускай мове лягчэй, чым на польскай і расейскай мовах.

Размаўляць па-польску – гэта бачыць зьяву, падзею з пункту гледжаньня польскага мэнталітэту, бо словы-паняцьці – гэта матэрыял, ад якога залежыць будоўля думкі, аналіз і ўрэшце высновы будуць прапольскімі.

Мая мова – гэта мой Сусьвет. Яна вызначае маё сьветаўспрыманьне, мысьленьне, маю адметнасьць, асаблівасьць маёй асобы. Яна дае мне права быць беларусам, а не аскепкам савецкай імпэрыі.


See also / Гл. таксама:

- Worvik: Мова форумаў і варыянтнасьць
- Чаму заняпала старабеларуская
- Жывая мова ByNet

Напішыце водгук // Write your comment


© Сябры вэб-дружыны Pravapis.org і Ўладзімер Каткоўскі, 2001-2005. Усе правы захаваныя. Пры перадрукоўцы спасылка абавязковая.





 • Рэкамэндаваны web hosting (адкажу на вашы пытаньні);
 • Кнігарня oz.by (Беларусь) і скарбонка rodina.by (Беларусь);
 • Кнігі па-ангельску з amazon.com (ЗША), гл. нашу новую выбарку;
 • Таксама кнігі па-нямецку і па-ангельску з amazon.de (Нямеччына).